Вярхоўны суд Бразіліі прыпыніў працу сацсеткі X у краіне

Суддзя Вярхоўнага суда Бразіліі ў пятніцу, 30 жніўня, пастанавіў» неадкладна закрыць « сацсетку X на тэрыторыі краіны.

31.08.2024 / 07:49

. Рашэнне было прынята пасля заканчэння адведзенага судом тэрміну ў 24 гадзіны для прызначэння афіцыйнага прадстаўніка Х у Бразіліі, піша Радыё Свабода.

Аляксандр дэ Мараес пастанавіў спыніць дзейнасць X у Бразіліі, пакуль сацсетка не выканае ўсе папярэднія прадпісанні Вярхоўнага суда. Сярод іх — выплата штрафаў на суму больш за тры мільёны даляраў і прызначэнне прадстаўніка Х у Бразіліі.

Таксама, згодна з рашэннем Ммраеса, тых, хто будзе абыходзіць блакаванне сеткі, аштрафуюць на 50 тысяч рэалаў (амаль дзевяць тысяч даляраў) — за кожны дзень парушэннч.

Уладальнік X Ілан Маск напісаў і рэпоснуў некалькі меркаванняў аб рашэнні суддзі. «Яны закрываюць галоўную крыніцу праўды ў Бразіліі», — заявіў Маск. аТаксама ён замацаваў пост, у якім назваў Мораеса «злосным дыктатарам у судовай мантыі».

Пастанова стала чарговым паваротам у проціборстве Мараэса з Маскам, якое пачалося ў пачатку 2024 года.

Тады Мараес запатрабаваў ад X блакаваць акаўнты, якіх падазраюць у распаўсюдзе фэйкаў і нянавісці. Маск асудзіў гэтае патрабаванне як цэнзуру. У адказ ён зачыніў офісы X ў Бразіліі, але забяспечыў даступнасць платформы ў краіне з дапамогай сістэмы Starlink. Раней на гэтым тыдні Бразільскі суд замарозіў яе рахункі і не задаволіў просьбу кампаніі аб іх размарозцы.

Nashaniva.com