Колькасць пацярпелых пры абстрэле Харкава набліжаецца да 100, сем чалавек загінулі

31.08.2024 / 07:42

Фота: тэлеграм Алега Сінягубава

У выніку ўдару па Харкаву, нанесеным у пятніцу, па стане на дадзены момант пацярпелі 97 чалавек, з іх 22 непаўналетніх, заявіў у тэлеграме кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Сем чалавек загінулі, паведамляў Сінегубаў напярэдадні. Паводле яго звестак, было пяць авіяцыйных удараў з суседняй Белгарадскай вобласці боепрыпасамі УМПБ Д-30, якія ўпалі ў пяці месцах у трох раёнах горада. 

Сярод загінулых — 14-гадовая дзяўчына. У выніку ўдару абрынулася верхняя частка 12-павярховага жылога дома ў індустрыяльным раёне.

Расейскія вайскоўцы не каментавалі абстрэл Харкава. Расійскія ўлады ўвечары ў пятніцу паведамілі пра пяць загінулых пры ракетным абстрэле Белгарада і Белгарадскага раёна.

Nashaniva.com