1 верасня будзе да +32°С

Прагноз надвор'я на 1-3 верасня.

31.08.2024 / 14:36

У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман.

Ноччу +13..+19°С, месцамі +9..+12°С; максімальная днём ад +20°С па паўночным захадзе да +32°С па паўднёвым усходзе краіны.

2  верасня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.Нччу +11..+18°С, днём +23..+30°С, па паўднёвым усходзе да +32°С.

3  верасня пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Днём ад +24°С па поўначы да +32°С па поўдні.

Nashaniva.com