В.а. старшыні БНФ Вадзіму Саранчукову завочна прысудзілі чатыры гады 

Таксама яму прызначылі штраф у 24 000 рублёў. Пра гэта Вадзім паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

31.08.2024 / 14:40

«Асобная падзяка «цуд-адвакату» Гушчыну Раману Іванавічу, які прызнаў маю «віну» у поўным аб'ёме… Не маю за што выбачацца ці саромецца) лічу, што ўсё раблю слушна!».

Саранчукова абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Судовы працэс праходзіў у Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Аляксандр Козел

Nashaniva.com