У Івацэвічах назвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі

У Івацэвічах сёння падчас адкрыцця Дня беларускага пісьменства ўшанавалі пераможцаў штогадовай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, піша БелТА.

31.08.2024 / 23:24

У намінацыі «Найлепшы твор (збор твораў) паэзіі» пераможцам стаў Фёдар Гурыновіч за кнігу «Паляўнічая паэма».

У намінацыі «Найлепшы твор прозы» — Віктар Кунцэвіч за кнігу «Калі чужая душа — твая».

Найлепшым публіцыстычным творам прызналі кнігу Сяргея Міховіча за кнігу «Нам силы дает земля».

У намінацыі «Найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» перамог Мікалай Мікуліч за працу «Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс».

У намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Уладзімір Мазго з кнігай «Загадка — розуму зарадка».

У намінацыі «Найлепшы дэбют» — Алеся Кузняцова за кнігу «Когда трещит лед».

Знакаміты верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі» прызналі экстрэмісцкім

Выйшаў першы нумар альманаху «Апостраф»

Марыя Шабанец — новае імя ў беларускім фэнтэзі

Nashaniva.com