Якім будзе надвор’е ў першы тыдзень восені
Тэмпература паветра будзе ўзнімацца вышэй за +30°C, істотных ападкаў не чакаецца, распавёў сіноптык Дзмітры Рабаў на АНТ.
01.09.2024 / 08:40
У пачатку тыдня будзе без значных ападкаў. Раніцай месцамі магчымы туман. Уначы тэмпература будзе вагацца ад 12 да 17 градусаў цяпла, днём у панядзелак чакаецца 26-32 градусы вышэй за нуль, у аўторак, 3 верасня, — ад 28 да 34 градусаў.
У сярэдзіне тыдня антыцыклон працягне ўплываць, будзе назірацца пераменная воблачнасць без значных ападкаў. Вецер умераны, усходняга напрамку. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Начныя тэмпературы складуць ад плюс 12 да плюс 17 градусаў, а ў сераду чакаецца да 31 градуса.
У пачатку другой паловы тыдня ў рэгіёне па-ранейшаму будзе пераважаць зона высокага атмасфернага ціску. Дажджоў не прадбачыцца. Раніцай на некаторых участках магчымы туман, вецер будзе ўмеранай сілы. Уначы тэмпература паветра складзе ад 12 да 17 градусаў цяпла. У чацвер, 5 верасня, днём чакаецца ад плюс 28 да плюс 31 градуса, а ў пятніцу — 26-31 градус вышэй за нуль.
У выходныя, 7 і 8 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць без значных ападкаў. Уначы тэмпература застанецца цёплай — ад плюс 11 да плюс 17 градусаў, а ў сярэдзіне дня ў суботу складзе 28-33 градусы вышэй за нуль, у нядзелю — ад 25 да 31 градуса.