Кіроўцу-бяспраўніка вылічылі ў Мінску па камеры відэаназірання
У суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 33-гадовага жыхара сталіцы, які неаднаразова кіраваў транспартным сродкам, не маючы вадзіцельскага пасведчання, піша «Мінск-Навіны».
01.09.2024 / 10:33
У мужчыны ніколі не было вадзіцельскіх дакументаў, аднак гэта не перашкодзіла яму набыць грузавы аўтамабіль і ездзіць на ім.
У снежні 2023 года на вул. Прытыцкага мужчыну за рулём IVECO спынілі супрацоўнікі ДАІ. У адносінах да бяспраўніка тады склалі адміністрацыйны пратакол. Ён атрымаў штраф у памеры 19 базавых велічыняў.
Праз тры месяцы ён зноў кіраваў аўтамабілем — на гэты раз яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, пакараўшы штрафам ужо ў 30 БВ.
Але нават пасля гэтага мужчына не зрабіў высноў і ў красавіку на сваім IVECO паехаў на запраўку, што на вул. Ваўпшасава.
Неўзабаве яму патэлефанавалі з міліцыі — факт кіравання ім транспартным сродкам зафіксавалі камеры відэаназірання. У дачыненні да бяспраўніка распачалі крымінальную справу.
— Абвінавачаны зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў кіраванні транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, калі гэтае дзеянне здзейснена неаднаразова (ч. 1 арт. 317-2 КК Рэспублікі Беларусь).