Расія ўдарыла па калоне збожжавозаў на Сумшчыне

Увечары 31 жніўня расіяне нанёслі ракетны ўдар па калоне збожжавозаў у Сумскім раёне. Загінуў вадзіцель. 

01.09.2024 / 11:01

Паводле пракуратуры Сумшчыны, расіяне атакавалі калону грузавікоў каля 20:30 31 жніўня.

У выніку атакі загінуў 23-гадовы вадзіцель грузавіка, яшчэ 4 вадзіцеляў паранены. Адзін грузавы аўтамабіль загарэўся, каля 20 пашкоджаны.

Nashaniva.com