Квіткі на ўсе абвешчаныя 17 канцэртаў Oasis прадалі за лічаныя гадзіны 

Усе білеты на канцэрты Oasis у Вялікабрытаніі і Ірландыі былі прададзены за 10 гадзін пасля старту продажаў, паведаміў гурт у сацсетках.

01.09.2024 / 14:29

Oasis Live ‘25 UK and Ireland tickets have now SOLD OUT.
Please be aware of counterfeit and void tickets appearing on the secondary market.
Tickets can ONLY be resold, at face value, via @TicketmasterUK and @Twickets. pic.twitter.com/gWW5xDDzL8

— Oasis (@oasis) August 31, 2024

Кошт квіткоў пачынаўся ад 75 фунтаў. Па адзнацы «Бі-бі-сі», усяго магло быць рэалізавана каля 1,4 мільёна квіткоў. 

Oasis правядуць 17 канцэртаў у другой палове лета 2025 гады. 

Oasis абвясцілі аб уз'яднанні 27 жніўня. На афіцыйным сайце гурта гаварылася, што пасля выступаў у Вялікабрытаніі і Ірландыі музыкі плануюць сусветны тур.

Адзін з самых папулярных гуртоў у гісторыі брытанскай музыкі Oasis спыніў дзейнасць у 2009 годзе з-за канфлікту паміж яе лідарамі, братамі Галахер.

Nashaniva.com