Расійскія войскі нанеслі каля дзесяці ракетных удараў па Харкаве

Днём 1 верасня расейцы нанеслі каля 10 удараў па Харкаве. Колькасць параненых увесь час расце. 

01.09.2024 / 15:03

Адзін з удараў прыпаў па раёне прыватнай забудовы, паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў. 

Гараць некалькі двароў, супермаркет. Сярод пашкоджанай інфраструктуры — харкаўскі Палац спорту, гандлёвы цэнтр у Салтаўскім раёне і каля гідрапарка ў Кіеўскім.

Ігар Церахаў паведаміў, што 28 чалавек паранены, сярод іх двое медыкаў, а таксма шасцігадовае дзіця з вострай рэакцыяй на стрэс. Два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане. 

Nashaniva.com