Бузава заявіла, што на яе канцэрт у Лідзе сабралася 100 тысяч чалавек

Бясплатны канцэрт расійскай поп-спявачкі Вольгі Бузавай у Лідзе арганізавалі мясцовыя ўлады ў рамках фестывалю «ХарчФэст» да Дня горада. 

01.09.2024 / 17:41

Фота: тэлеграм-канал «Лидский (не)официально»

Сама Бузава была ў захапленні, што столькі народу прыйшло яе паслухаць.

«У мяне проста няма слоў. Калі трэба тлумачыць, то не трэба. Больш за 100 тысяч чалавек сёння было на маім канцэрце. І гэта мой рэкорд за ўсю маю кар'еру, гэта ваш рэкорд!» — дзялілася спявачка ў сацсетках.

Фота: сторыс у інстаграме Бузавай

Яна падзякавала адміністрацыі горада за прыём.

Канцэрт Бузавай прайшоў 31 жніўня ў Лідзе. Фота: тэлеграм-канал «Лидский (не)официально»

Арганізатары сустрэлі Бузаву перад канцэртам велізарнай талеркай з рознымі відамі каўбасы ў гатэлі.

«Я проста ў шоку. Беларусь ведае, што я люблю. Вой, ну як гэта ўсё з'есці. Гэта трэба забраць, спакаваць гэта з сабой. Гэта ў Маскву», — радавалася Бузава такой увазе.

Акрамя каўбасы, ёй у нумар занеслі таксама фрукты і гарачыя бутэрброды.

Фота: сторыс у інстаграме Бузавай

У Мінску Бузава хадзіла на шопінг — у краму Zara, якія пасля пачатку вайны закрыліся ў Расіі.

Раней у Лідзе праходзіў знакаміты музычны фестываль Lidbeer. Але сёлета ўлады горада вырашылі ад яго адмовіцца.

Nashaniva.com