Паўла Дурава заўважылі з яго дамай на шпацыры ў Парыжы

Французскае выданне Paris Match апублікавала фота стваральніка Telegram Паўла Дурава і яго спадарожніцы Юліі Вавілавай на прагулцы на Елісейскіх палях.

01.09.2024 / 21:05

Дураў і Вавілава. Фота: Paris Match

Дураў пасяліўся ў адной з раскошных гасцініц у Парыжы і даручыў агенту знайсці яму дом у «прыгожых парыжскіх кварталах», каб пераехаць на наступныя выходныя.

Нагадаем, Дураў быў затрыманы ў аэрапорце ў прыгарадзе Парыжа 24 жніўня, калі яго прыватны самалёт прызямліўся там па дарозе з Азербайджана. Бізнэсмену выставілі падазрэнне ў датычнасці да 12 сур'ёзных злачынстваў. Прычынай затрымання было тое, што Дураў не супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі Францыі пры расследаванні злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем Telegram, а ў самім месенджары няма мадэрацыі.

28 жніўня Дурава адпусцілі пад заклад у 5 млн еўра, забаранілі пакідаць Францыю і абавязалі адзначацца ў паліцыі двойчы на тыдзень.

Nashaniva.com