Эйсмант патлумачыў, навошта яму яшчэ адзін тэлеканал
Дзяржаўная прапаганда 17 верасня запускае новы навіновы канал — «Першы інфармацыйны». Гэта іх спроба стварыць свой «Еўраньюс». Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант расказаў навошта.
01.09.2024 / 21:34
Скрын відэа БТ
Эйсмант назваў тры прычыны. Першая — што грамадска-палітычны кантэнт адзін з самых папулярных на тэлебачанні, таму яны пашыраюць яго вытворчасць. Другая — БТ столькі ўсяго наздымала, што не ўлазіць на тэлеканал «Беларусь 1».
«Па-трэцяе, ідзе інфармацыйная вайна. Нашы ворагі маюць не адзін, а дзясятак каналаў, якія выкарыстоўваюць у вайне супраць нас. Мы абавязаны зрабіць тое ж самае», — адказаў Эйсмант у эфіры БТ.