Амерыканскі рэпер страціў прытомнасць і памёр на сцэне проста падчас выступу

53-гадовы амерыканскі рэпер Fatman Scoop памёр пасля таго, як страціў прытомнасць на сваім канцэрце ў пятніцу ў штаце Канэктыкут (ЗША), піша Бі-бі-сі.

01.09.2024 / 23:31

Рэпер Fatman Scoop на канцэрце ў Аўстраліі, 2023 год. Фота: Naomi Rahim / WireImage / Getty Images

Мэр горада Ларэн Гарэт расказала, што рэпера даставілі ў мясцовую бальніцу на хуткай дапамозе, але выратаваць музыканта не ўдалося.

Fatman Scoop (па пашпарце Айзек Фрыман III) быў уплывовай фігурай на нью-ёркскай хіп-хоп сцэне 1990-х гадоў.

Ён удзельнічаў у стварэнні многіх папулярных песень, у тым ліку ганараваных прэміі «Грэмі» Lose Control Міс Эліат і It's Like That Мэрая Кэры.

Скуп таксама вядомы сваім хітом Be Faithful, выпушчаным у 1999 годзе, але хіт атрымаў міжнародны поспех у 2003-м, калі гэтая песня ўзначаліла чарты ў Ірландыі і Вялікабрытаніі.

У 2004 годзе рэпер зняўся ў брытанскім тэлесерыяле Chancers на Channel 4, у якім музыкі дапамагаюць пачаткоўцам брытанскім выканаўцам, якія мараць дамагчыся поспеху ў ЗША.

7 верасня Fatman Scoop павінен быў выступіць у Брытаніі на фестывалі Reminisce.

Nashaniva.com