У Германіі скралі трактар «Беларус» часоў ГДР
Кошт ацэньваецца ў 10 тысяч еўра.
02.09.2024 / 08:19
Фота: sht-bu.ru
У нямецкай зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія невядомыя сагналі ў фермера стары трактар» Беларус « з прэс-падборшчыкам, піша «Беларусь і свет».
Сельскагаспадарчая машына з навясным абсталяваннем знікла як мяркуецца, у ноч на 16 жніўня з апрацоўванага луга ля шашы B104 недалёка ад горада Рэна.
Тэхніка часоў ГДР, на якой тут праводзілася праца, была пакінута на цёмны час сутак пад дрэвамі. Яе кошт ацэньваецца ў 10 тысяч еўра.
Расследаваннем справы занялася паліцыя, якая сабрала доказы на месцы злачынства. Таксама і самі пацярпелыя шукаюць магчымых сведак праз сацсеткі.