На дах новай машыны ў Гродне нехта раскідаў хлебныя крошкі

Выпадак здарыўся 1 верасня ў Гродне. У 20:30 жыхарка дома па вуліцы Паповіча звярнулася ў міліцыю са скаргаю, што птушкі здзяўблі лакафарбавае пакрыццё машыны, якая толькі два дні як з салона.

02.09.2024 / 09:12

Жанчына падазрае зайздрослівых суседзяў — нехта раскідаў хлебныя крошкі на дах аўтамабіля, каб пашкодзіць новае аўто, мяркуе заяўніца.

Праводзіцца праверка.

Nashaniva.com