Пажар на нафтабазе ў Растоўскай вобласці нарэшце патушылі

Пажар у Пралетарску адбыўся пасля атакі дронаў, яго тушэнне заняла больш за два тыдні

02.09.2024 / 10:00

Скрыншот відэа

Пра «ліквідацыю адкрытага гарэння» на нафтабазе ў Пралетарску Растоўскай вобласці паведаміла ТАСС са спасылкай на аператыўныя службы

Раней паведамлялася, што пры тушэнні нафтабазы, якая загарэлася пасля атакі беспілотнікаў, пацярпелі 47 чалавек.

Пажар пачаўся 18 жніўня, праз некалькі дзён святары нават правялі каля нафтабазы малебен.

Nashaniva.com