«Сёння гэты кашмар можна спыніць». Сястра Марыі Калеснікавай заклікала забяспечыць палітзняволенай неабходнае харчаванне

Таццяна Хоміч у фэйсбуку змясціла зварот наконт сваёй сястры Марыі Калеснікавай, асуджанай на 11 гадоў калоніі.

02.09.2024 / 10:45

«Мая сястра, Марыя Калеснікава, адбывае пакаранне ў Гомельскай ВК-4. У лістападзе 2022 года Марыю шпіталізавалі з перытанітам з-за прабадной язвы і зрабілі аперацыю. Ужо больш за 560 дзён інфармацыю пра Марыю я збіраю па крупінках — ад жанчын, якія сядзяць і выходзяць з калоніі. Апошні ліст ад яе мы атрымалі 15 лютага 2023 года. Да Марыі не можа патрапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі», — піша яна. 

Фота з фэйсбука Таццяны Хоміч

«Паводле маёй інфармацыі, сёння Марыя фактычна галадае ў калоніі. Яна важыць 45 кг пры росце 175 см. яе хвароба патрабуе дыеты, таму яна не можа ёсць многае з турэмнага меню. Яе ліміт на закупкі ў турэмнай краме — 40 або 80 рублёў. Я не магу ўдакладніць суму, але разумею, што гэтага хопіць максімум на гарбату, аўсянку, пачак пракладак, мыла, мінімальную гігіену. 

Карміць язвеніка баландай — гэта катаваць яго і павольна забіваць. Не даваць чалавеку права на перапіску з сям'ёй — паскараць гэтую смерць. Маша не ведае, ці жывы тата і як яго здароўе. Мы не ведаем, як яе кормяць і лечаць. 

Мы звярталіся ў адміністрацыю калоніі і ў інстанцыі вышэй. Фактычна, адказу няма. Пісаць не хоча, тэлефанаваць не хоча. Я не буду спасылацца на канвенцыі, беларускае і міжнароднае права. Ні па якіх законах, Божым і чалавечым, марыць голадам хворага чалавека ў турме нельга. Гэта не пра пакаранне злачынца, не пра ізаляцыю палітычнага апанента. Гэта катаванні і здзекі з чалавека, гэта злачынства супраць чалавечнасці. Недапушчальна, каб у XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы ў турме забівалі чалавека голадам. 

Сёння гэты кашмар можна спыніць. Сёння ў Беларусі зноў загаварылі пра гуманізм. І гэта дае мне надзею. З калоніі выйшлі дзясяткі чалавек. І гэта дае яшчэ большую надзею. Спадзяванне, што ніякае пакаранне ня будзе суправаджацца здзекамі і катаваннямі. Што Маша будзе жыць. 

«Я прашу: 

Nashaniva.com