Расія купіла ў Руанды 300 кіло даляраў

У студзені 2024 года Расія набыла наяўных на суму 29 млн даляраў у афрыканскай дзяржавы Руанда. Пра гэта сведчаць закрытыя звесткі расійскай мытнай статыстыкі, з якімі азнаёмілася «Вёрстка».

02.09.2024 / 14:40

У пастаўцы былі банкноты наміналам 100 даляраў. Згодна з мытнай дэкларацыяй, іх агульная вага склала 292,1 кг. Наяўныя грошы набылі ў міністэрства абароны Руанды. Пакупніком з боку Расіі выступаў «Расабаронэкспарт» — адзіны дзяржаўны пасярэднік па гандлі прадукцыяй вайсковага прызначэння.

Угода прайшла ў студзені 2024 года — неўзабаве пасля таго, як ЗША зрабілі больш жорсткімі меры за абыход санкцый у дачыненні да Расіі.

Пасля пачатку вайны Расія з-за санкцый стала ўвозіць частку доларавых банкнот праз Турцыю і ААЭ, паведамляла агенцтва Reuters. 

ЗША забаранілі пастаўляць у Расію наяўныя даляры ў рамках санкцый праз поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. 

Nashaniva.com