Прэзідэнт Тайваня прапанаваў Кітаю адабраць у Расіі землі на Далёкім Усходзе

Калі Кітай хоча аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць, яму недастаткова анексаваць Тайвань — ён таксама павінен запатрабаваць ад Расіі свае «гістарычныя» землі на Далёкім Усходзе, заявіў прэзідэнт Тайваня Лай Цындэ ў інтэрв'ю тайваньскім СМІ, піша Reuters.

02.09.2024 / 17:18

Лай Цындэ пасля абрання на пасаду прэзідэнта Тайваня ў маі гэтага года. Фота: AP Photo/Louise Delmotte

«Чаму б не вярнуць акупаваныя Расіяй землі, якія былі падпісаныя паводле Айгунскай дамовы? Расія цяпер знаходзіцца ў самым слабым становішчы», — сказаў Лай Цындэ.

Аднак, паводле яго слоў, Кітай не робіць гэтага, затое працягвае пагражаць анексіяй Тайваню. Тайваньскі прэзідэнт патлумачыў гэта тым, што Пекін дамагаецца не тэрытарыяльнай цэласнасці, а «гегемоніі на міжнароднай арэне, у заходняй частцы Ціхага акіяна». З дапамогай ціску на Тайвань Пекін імкнецца змяніць заснаваны на правілах міжнародны парадак, зрабіў выснову Лай Ціндэ.

Згодна з Айгунскай дамовай, якую ў 1858 годзе заключылі Расійская Імперыя і маньчжурская Імперыя Цын, руска-цынская мяжа прайшла па рацэ Амур. У 1860 годзе дакумент быў істотна пашыраны Пекінскай дамовай. За кошт гэтых пагадненняў Расія атрымала сучасныя Амурскую вобласць, а таксама Хабараўскі і Прыморскі краі. У Кітаі абедзве гэтыя дамовы лічацца «нераўнапраўнымі», паколькі яны былі падпісаныя пад моцным ціскам у перыяд заняпаду кітайскай дынастыі Цын, опіумных войнаў і паўстання тайпінаў. 

Нешта не сыходзіцца: Кітай можа хлусіць свету пра свой рэальны вайсковы бюджэт

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Кітай пабудаваў дзеля чагосьці ў пустыні копію ўрадавага раёна сталіцы Тайваня

Не Захад, а Кітай уяўляе сабой сёння найбольшую пагрозу эканоміцы Расіі. І прычына тут — сонца і вецер

Nashaniva.com