Улады ЗША арыштавалі самалёт кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура
Пра праблемы з венесуэльскім «бортам №1» паведамляюць крыніцы тэлеканала CNN. Прычынай канфіскацыі стала нібыта тое, што лайнер быў набыты ў парушэнне амерыканскіх санкцый.
02.09.2024 / 19:14
Нікалас Мадура. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos
Самалёт коштам 13 млн даляраў у апошнія месяцы знаходзіўся ў Дамініканскай Рэспубліцы. ЗША адагналі яго ў Фларыду, перадае тэлеканал. У канфіскацыі ўдзельнічалі некалькі федэральных агенцтваў.
«Гэта пасылае сігнал на самы верх. Захоп самалёта кіраўніка замежнай дзяржавы — нечуваная рэч для крымінальных спраў. Мы пасылаем выразны сігнал, што ніхто не стаіць вышэй за закон і ніхто не знаходзіцца па-за дасяжнасцю санкцый ЗША», — сказаў CNN адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.
Нагадаем, што 28 ліпеня ў Венесуэле прайшлі прэзідэнцкія выбары. Падкантрольны ўраду краіны выбаркам заявіў, што Мадура, які да гэтага кіраваў краінай на працягу двух прэзідэнцкіх тэрмінаў, атрымаў падтрымку 51,2 адсотка выбаршчыкаў. Пры гэтым міжнародныя назіральнікі да выбараў дапушчаныя не былі. Фальсіфікацыя выбараў выклікала масавыя пратэсты.
У Еўропе дамовіліся не прызнаваць абранне Мадура прэзідэнтам Венесуэлы
ЗША прапануюць Мадура адмовіцца ад улады ў Венесуэле ў абмен на гарантыі бяспекі
Венесуэльскі дыктатар Мадура выклікаў Маска на паядынак. Той пагадзіўся і паставіў умовы
Лукашэнка паспяшаў павіншаваць Мадуру з перамогай на выбарах прэзідэнта Венесуэлы