Польшча працягне дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю яшчэ на 90 дзён

МУС Польшчы ўзгадніла праект працягу дзеяння буфернай зоны на мяжы з Беларуссю з 11 верасня яшчэ на 90 дзён. Тэрытарыяльны ахоп зоны пры гэтым застанецца ранейшым, паведаміў намеснік міністра Чэслаў Мрочак.

02.09.2024 / 21:48

Фота ілюстрацыйнае

У МУС прышлі да высновы, што дзеянне абмежаванняў на мяжы прыносіць карысць, а іх негатыўнае сацыяльнае і эканамічнае ўздзеянне невялікае. Міністэрства ўжо правяло адпаведныя кансультацыі з мясцовымі органамі ўлады.

Буферная зона на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць з 13 чэрвеня 2024 года і стала адказам Польшчы на смерць польскага жаўнера, якому адзін з мігрантаў нанёс смяротнае раненне.

Зона ахоплівае адрэзак мяжы працягласцю 60,67 кіламетра, у тым ліку на працягу 44 кіламетраў яе глыбіня складае толькі 200 метраў ад лініі мяжы, а на працягу каля 16 кіламетраў яна заглыбляеца на тэрыторыю Польшчы прыкладна на два кіламетры. Участкі з больш шырокай зонай знаходзяцца на тэрыторыі запаведніка і ў асноўным не ўключаюць населеныя пункты і турыстычныя маршруты.

Буферная зона скараціла колькасць спробаў пранікнення нелегалаў у Польшчу амаль на 65%

З'явілася відэа, як польскія жаўнеры страляюць у бок нелегальных мігрантаў з Беларусі

Кіраўнік МУС Польшчы не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю

Польшча ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю вайсковай жандармерыяй

Турысты на польска-беларускай мяжы сталі атрымліваць трывожныя эсэмэскі. Ці варта панікаваць?

Nashaniva.com