Ігар Бокій стаў 20-разовым пераможцам Паралімпіяды
Учора Ігар Бокій перамог на дыстанцыі 50 м вольным стылем у катэгорыі S13.
03.09.2024 / 07:18
Фота: Team.by
Для беларуса гэта ўжо чацвёртая залатая ўзнагарода на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы і 20-я ў кар'еры.
На Гульнях-2024 Ігар выйграў медалі на 50 метрах і 400 м вольным стылем, 100 м на спіне і 100 м батэрфляем.
Скрыншот відэа
Аднак учора падчас узнагароджання ўкраінцы адмовіліся з ім фатаграфавацца. Ілля Ярэменка заваяваў срэбра, а Аляксей Вірчанка — бронзу. Пасля цырымоніі ўзнагароджання ўкраінскія спартоўцы сышлі, адмовіўшыся фатаграфавацца на п'едэстале з беларусам, які ў Парыжы выступае ў статусе нейтральнага атлета, звярнула ўвагу «Трыбуна».
Весляра пазбавілі медаля Паралімпіяды з-за тэлефона
Плывец Бокій заваяваў сваё 18-е золата на Паралімпійскіх гульнях
Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Яно для яго 17-е
На Паралімпіядзе ў Парыжы ад Беларусі будуць удзельнічаць восем спартоўцаў