У Беларусі вырасцілі свой тытунь
Два віды тытуню звычайнага — «Беларускі цыгарэтны» і «Беларускі цыгарны» вырасцілі на доследных дзялянках Тулава пад Віцебскам.
03.09.2024 / 08:49
Фота: Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі
Намеснік дырэктара Віцебскага занальнага інстытута па навуковай рабоце Віктар Сацішур распавёў, што тытунь мае вышыню 180 — 200 сантыметраў і вялікую колькасць лісця (да 22 штук) на сцябле характарызуюцца высокай ураджайнасцю. Раней яны былі раяніраваны для прамысловага вырошчвання ў Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях. З гэтага года спіс папоўніць Віцебшчына, піша sb.by.
— На сёння сабралі па 12 лісця з кожнай расліны. На чарзе астатнія. Цёплае надвор'е спрыяе аптымальнаму паспяванню тытуню, уборку якога плануем завяршыць да сярэдзіны верасня.
З гектара гатункаў можна атрымаць 22 — 25 цэнтнераў сухой сыравіны. У Віцебскім занальным інстытуце сельскай гаспадаркі разлічваюць выйсці менавіта на такую ўраджайнасць. Далей прадставяць вынік дэгустацыйнай камісіі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі.