У Белгарадскай вобласці беспілотнік урэзаўся ў купал храма

 Украінскі дрон атакаваў царкву ў вёсцы Грузскае.

03.09.2024 / 09:06

У выніку ўдару пачаўся пажар, яго аператыўна патушылі, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Таксама ў рэгіёне зафіксавалі атакі БПЛА на камерцыйныя прадпрыемствы і прыватны дом, піша «Медуза».

Nashaniva.com