У Мінску кіроўца насмерць збіў пешахода. Яго затрымалі
Ноччу мужчына рухаўся па вуліцы Ванеева і збіў чалавека, які пераходзіў дарогу на чырвонае святло.
03.09.2024 / 10:38
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
Пешаход атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём. Віноўнік аварыі хацеў схавацца, аднак яго стаў пераследаваць кіроўца таксі, які паведаміў пра выпадак у міліцыю, піша СК.
Са слоў падазраванага, ён спалохаўся і з'ехаў, але пасля размовы са сведкам, выпіў і вярнуўся ўжо пешшу да месца трагедыі.
Заведзена крымінальная справа.