Кафэ ў Магілёве расклеіла незвычайныя аб'явы
Кандытарская «Мадлен» у Магілёве вырашыла парадаваць гараджан бясплатнымі прысмакамі.
03.09.2024 / 13:26
Аб'ява на кафэ ў Магілёве. Скрын відэа ў інстаграме
На дзверы кафэ павесілі аб'яву «Калі вы даўно сябе не балавалі — частуйцеся!». А замест адрыўных нумароў тэлефонаў — пакецікі з эклерамі, арэшкамі са згушчонкай, канэле і іншый выпечкай.
Так гараджанам хацелі падняць настрой пасля заканчэння лета.
Спачатку мінакі нясмела разглядалі аб'яву, а пасля хутка разабралі выпечку.