Экстрэмісцкім прызналі чат, дзе размаўлялі толькі па-беларуску

Тэлеграм-чат «Беларускамоўныя» прызналі «экстрэмісцкім». У чаце знаходзілася каля 170 чалавек.

03.09.2024 / 14:07

Правіламі пабліка забараняецца размаўляць на якой-небудзь іншай мове, акрамя беларускай.

Акрамя чата спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў папоўнілі: акаўнты ў тыктоку: politikan_n, mirekly, belarus0. 1, grodnanews; каналы ў телеграм «Katolik_life. Неафіцыйнае», DOXA, Avtozak LIVE; «Беларусь Telegram Чат» ды інш.

Nashaniva.com