Выйшаў новы беларускі рэп. У ім, магчыма, новая беларуская пераклічка

Паэт і музыка Віталь Рыжкоў (Angst) выпусціў трэк «Прагноз».

03.09.2024 / 14:13

Віталь Рыжкоў. Фота: інстаграм паэта і музыкі

Паслухаць яго можна на розных платформах.

У сацсетках абмяркоўваюць, што радкі з песні могуць стаць новай беларускай пераклічкай.

— Які прагноз надвор'я?

— Прагноз херовы!

(Па аналогіі з «Каго любіш? — Люблю Беларусь!»).

Выпадак, калі ў простым дыялогу пра надвор'е зашыфраваны больш глыбокі сэнс і апісанне цяперашняй сітуацыі. 

Віталь Рыжкоў вядомы як паэт і перакладчык. Ён перакладаў на беларускую мову кнігі Эдгара По і Віктара Марціновіча, вершы Уладзіміра Маякоўскага і Сяргея Жадана. А таксама пісаў песні для беларускіх гуртоў.

Nashaniva.com