У Бранску святары аб'ехалі горад з іконай і малітвай супраць уварвання УСУ

Праезд вакол горада святары Бранскай епархіі зрабілі 1 верасня. З сабой яны везлі Свенскую ікону Божай Маці, паведамляе «Новая газета. Еўропа»

03.09.2024 / 14:13

Са слоў святароў, пасля хроснага ходу з гэтым жа абразом у 1812 годзе ад Бранска адступалі войскі Напалеона:

«З тых часоў у падзяку за выратаванне 30 жніўня здзяйсняецца хрэсны ход. Сённяшняя малітва была аб выратаванні нашай Айчыны і роднай Браншчыны ад варожага ўварвання», — напісалі яны.

Nashaniva.com