Расійскі ўдар «Іскандэрам» па Палтаве: 51 забітых і 270 параненых

абноўлена

Расіяне 3 верасня нанеслі ўдар па Інстытуце сувязі ў Палтаве. Былі выпушчаныя дзве балістычныя ракеты.

03.09.2024 / 14:33

Наступствы ўдару балістычнымі ракетамі па будынку Інстытута сувязі ў Палтаве. 3 верасня 2024 года

Прамежак паміж трывогай і прылётам ракет быў настолькі кароткім, што застаў людзей у момант эвакуацыі ў бамбасховішчы.

Часткова разбураны адзін з будынкаў інстытута, а таксама шэраг суседніх будынкаў, многія людзі апынуліся пад заваламі. Дзякуючы зладжанай працы ратавальнікаў і медыкаў удалося выратаваць 25 чалавек, з якіх 11 дэблакаваныя з-пад завалаў.

Першую афіцыйную інфармацыю пра ўдар даў асабіста прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

На гэты момант вядома пра 51 забітага, больш за 270 параненых. 

Магчыма, гэтая лічба ахвяр неканчатковая і будзе расці.

Цяпер у Палтаве аб'яўлены экстраны збор донарскай крыві ўсіх груп.

Nashaniva.com