58-гадовую айцішніцу будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Сутнасць справы невядомая. Наталлі Давыдка пагражае да сямі гадоў калоніі.

05.09.2024 / 07:00

Наталля Давыдка. Фота з яе фэйсбука

Наталлі Давыдка 58 гадоў. Родам яна з вёскі Корань Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Па звестках праекта Digital intelligence team, пасля школы яна скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — БДУІР) і пайшла працаваць праграмісткай.

Раней яна працавала на дзяржаўных прадпрыемствах — напрыклад, у 2014 на МАЗе як інжынер-праграміст. Але пасля перайшла ў прыватнае IT, апошнім часам да затрымання Наталля працавала ў кампаніі Solbeg. Пасля пачатку вайны кампанія перанесла значную частку супрацоўнікаў за мяжу, але, мяркуючы па сацсетках, Наталля засталася ў Беларусі.

Суд над жанчынай пачнецца 16 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК). Ёй пагражае да сямі галоў калоніі.

Судзіць Наталлю будзе Вера Галаўкова. Яна вынесла дзясяткі палітычных прысудаў пачынаючы з 2016 года.

Суддзя Вера Галаўкова. Фота: Укантакце

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Пачынаюць судзіць бацьку палітвязня Мікіты Залатарова. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі за падтрымку сына

Nashaniva.com