Сілавікі затрымалі актывіста беларускай дыяспары Масквы — ён пісаў лісты палітвязням

Паведамляецца, што мужчына прыехаў з расійскай сталіцы ў Беларусь, дзе яго затрымалі.

03.09.2024 / 15:07

Ілюстрацыйнае фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

На відэа, якое апублікавалі сілавікі, мужчына кажа, што з'яўляецца грамадзянінам Расіі, працуе ў НДІ «Усход».

Ён быў падпісаны на групу «Беларусы Масквы», удзельнічаў у акцыях дыяспары ля пасольства Беларусі ў расійскай сталіцы.

@nashaniva За палітыку затрымалі шматдзетную дырэктарку бара ў Бярозаўцы. Рэпрэсіі не спыняюцца #беларусь #свобода #власть #правительство #беларусьсейчас #лукашенко #палітвязні #нашаніва ♬ Aware - Adrián Berenguer

Таксама мужчына сказаў, што арганізоўваў адзіночны пікет супраць вайны ва Украіне і пісаў лісты палітвязням. Акрамя таго, мужчыну, мяркуючы з усяго, абвінавачваюць у тым, што ў яго знайшлі сляды бота «Перамога» і рэпосты з незалежных СМІ і каналаў.

Блізкі да сілавікоў канал паведамляе, што затрыманага чакае крымінальная справа. Аднак невядома, па якім артыкуле.

Nashaniva.com