Украіна адкрыла першы падземны шпіталь для параненых вайскоўцаў

Паблізу лініі фронту з'явіўся першы ва Украіне падземны шпіталь, дзе вайскоўцы атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу пасля раненняў, паведамілі ў Мінабароны Украіны.

03.09.2024 / 15:09

Гэты шпіталь — частка буйнога праекта, які рэалізуе Міністэрства абароны разам з медыцынскімі сіламі «Усход». У яго рамках плануюць пабудаваць больш за дваццаць такіх падземных пунктаў для стабілізацыі параненых. 

Шпіталь пабудаваны на аснове шасці трывалых сталёвых бункераў, кожны з якіх мае даўжыню 7,6 метра, а дыяметр 2,5 метра. Тут ёсць сістэмы вентыляцыі, водазабеспячэння, водаадвядзення і альтэрнатыўныя крыніцы электрычнасці.

Для дадатковай бяспекі шпіталь абсталяваны сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы. 

Падземны шпіталь складаецца з: 

двух аперацыйных блокаў;

двух рэанімацыйных блокаў;

працоўнага памяшкання;

зоны адпачынку для медыцынскага персаналу.

Ён абсталяваны сучасным медыцынскім абсталяваннем: кіслароднымі канцэнтратарамі, апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, кардыёманіторамі і дэфібрылятарамі.

Шпіталь дазваляе аказваць дапамогу больш чым 100 параненым штосутачна і праводзіць адначасова да чатырох аперацый.

Nashaniva.com