У Бангладэш адна гіганцкая змяя праглынула іншую гіганцкую гадзіну

Навукоўцы задакументавалі сустрэчу дзвюх асобін самага буйнога ў свеце віду змей недалёка ад горада Чытагонг у Бангладэш. Трохметровы тыгровы пітон паспрабаваў жыўцом праглынуць прыкладна такога ж па памеры сеткаватага пітона.

03.09.2024 / 15:23

 

Паводле справаздачы, апублікаванай у спецыялізаваным часопісе Reptiles and Amphibians, тыгроваму пітону спатрэбілася каля дзвюх гадзін, каб цалкам паглынуць сваю здабычу, піша Bild.

Пітоны вырастаюць да некалькіх метраў у даўжыню, у некаторых выпадках — нават да шасці метраў. Яны забіваюць сваю здабычу, удушваючы яе, а затым з'ядаюць. З-за сваіх памераў пітоны небяспечныя і для чалавека — асабліва калі змяя адчуе пагрозу. 

Навукоўцы пакуль што не зразумелі, чаму адзін пітон з'еў іншага: на тэрыторыі, якую яны насяляюць, водзіцца вялікая колькасць курэй, якіх значна прасцей пераварыць.

Даследчык Ашыкур Рахман Шаме з Універсітэта Дакі, які назіраў за нападам адной змяі на іншую, мяркуе, што такім чынам яны змагаюцца за тэрыторыю. 

Nashaniva.com