Беларусаў, якія жывуць у Літве, разводзяць ад імя Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі
Некаторыя беларусы, якія жывуць у Літве, звярнуліся ў мясцовы Дэпартамент міграцыі з паведамленнем, што ім паступаюць званкі нібыта з Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы з патрабаваннем прыехаць у офіс гэтай арганізацыі для запаўнення анкеты, піша Delfi.lt. Пры гэтым ім задаюць пытанні, датычныя дзейнасці беларускай дэмакратычнай апазіцыі.
03.09.2024 / 18:45
Чалавек, які звоніць беларусам ад імя ДДБ, размаўляе па-літоўску і па-руску.
Дэпартамент міграцыі папярэджвае: такія званкі — фальшывыя, насамрэч сапраўдны ДДБ ніякія анкеты запаўняць не запрашае.
Жыхарам, якім паступілі падазроныя званкі, рэкамендуецца быць пільнымі, не ўступаць у размовы і неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне 112.
Акрамя таго, тым, хто сутыкнуўся з падобнымі выпадкамі, раяць паведаміць пра гэта ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі па тэлефоне +370 700 70 007 або па эл. пошце pranesk@vsd.lt.
У Беларусі з'явіўся новы від махлярства — людзям тэлефануюць нібыта падаткавікі
З'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Прычым тэлефануюць з беларускіх нумароў
Як замяніць беларускае пасведчанне кіроўцы на польскае ці літоўскае