У выніку расійскага ўдару па Палтаве загінуў ужо 51 чалавек

У выніку ўдару расійскай арміі па Палтаве 51 чалавек загінуў, больш за 200 параненыя. Такія апошнія звесткі пра наступствы атакі прывяла Генпракуратура Украіны.

03.09.2024 / 19:34

У ведамстве адзначылі, што распачатае расследаванне «па факце замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны».

У пракуратуры таксама паведамілі, што ракеты трапілі па навучальнай установе і бальніцы.

Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ 15 чалавек, паведаміў кіраўнік Палтаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Філіп Пронін. Паводле ягоных звестак, колькасць параненых — каля 235 чалавек

Расійскі ўдар «Іскандэрам» па Палтаве: больш за 40 забітых і 180 параненых

Расіяне наносяць магутныя ўдары па ўкраінскай энергетыцы

ФАБ-3000: наколькі небяспечная расійская «цар-бомба» і ці зменіць яна сітуацыю на фронце?

Nashaniva.com