Яшчэ адзін беларускі плывец атрымаў перамогу на Паралімпійскіх гульнях

Беларускі плывец Ягор Шчалканаў здабыў перамогу ў спаборніцтвах на дыстанцыі 100 метраў на спіне ў класе S9 на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.

03.09.2024 / 20:36

Ягор Шчалканаў. Фота: sportpanorama.by

Вынік Ягора склаў 1,00,76, што на чвэрць секунды хутчэй за папярэдні паралімпійскі рэкорд.

Тры гады таму на Гульнях у Токіа беларус быў у гэтым відзе срэбраным прызёрам, таксама ў яго актыве ёсць тры медалі з чэмпіянатаў Еўропы.

Дагэтуль іншы беларускі спартсмен Ігар Бокій заваяваў на Паралімпіядзе ў Парыжы чатыры залатыя медалі. Усяго ў яго, з улікам ранейшых Паралімпіядаў, ёсць ужо 20 залатых медалёў.

Ігар Бокій стаў 20-разовым пераможцам Паралімпіяды

Весляра пазбавілі медаля Паралімпіяды з-за тэлефона

Плывец Бокій заваяваў сваё 18-е золата на Паралімпійскіх гульнях

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Яно для яго 17-е

На Паралімпіядзе ў Парыжы ад Беларусі будуць удзельнічаць восем спартоўцаў

Nashaniva.com