У найбліжэйшыя гады правілы прыёмы ў ВНУ мяняцца ня будуць

Сёньняшнія правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы зьяўляюцца аптымальнымі і таму ў найбліжэйшыя некалькі гадоў мяняцца ня будуць.

25.08.2006 / 23:19

Разам з тым прэзыдэнт запатрабаваў удасканаліць якасьць тэставых заданьняў і саму тэхналёгію правядзеньня тэставаньня, узмацніць тлумачальную працу сярод абітурыентаў і іх бацькоў.

Беручы пад увагу неабходнасьць разьвіцьця сфэры высокіх тэхналёгій і падрыхтоўкі спэцыялістаў у гэтай галіне, А. Лукашэнка паставіў задачу прапрацаваць магчымасьць стварэньня на базе БДУІР комплекснага тэхналягічнага цэнтру, дзе б вялося навучаньне, ажыцьцяўлялася досьледная вытворчасьць і выпускалася гатовая прадукцыя.

Мінадукацыі давядзецца дэталёва пралічыць усе аспэкты гэтага праекта, уключаючы матэрыяльную базу, навучальныя пляны і праграмы, склад выкладчыкаў, зазначыў прэзыдэнт.