У Мінску 20-гадовы рабочы зваліўся з сёмага паверха ў ліфтавую шахту

Няшчасце здарылася на ўзвядзенні аб'ектаў у «Паўночным берагу».

04.09.2024 / 10:55

Фота: СК

3 верасня 20-гадовы мантажнік, выконваючы работы па ўстаноўцы ліфтавай лябёдкі на 7 паверсе, зваліўся ў шахту. Са шматлікімі траўмамі ён шпіталізаваны, паведамляе СК.

Вядома, што хлопец з напарнікам спрабавалі прымацаваць лябёдку да верхняй бэлькі. Падчас работ яна сарвалася з крукоў і прабіла драўляны насціл, які прыкрываў ліфтавую шахту.

Мантажнік не быў прышпілены страховачным тросам і зваліўся ўніз.

Nashaniva.com