Расіяне ракетным ударам забілі ў Львове маці і трох дочак

У выніку расійскага ракетнага ўдару па Львове загінулі 4 члены адной сям'і — маці і тры дачкі, паведаміў мэр горада Андрэй Садовы. 

04.09.2024 / 12:46

«Пасля сённяшняй атакі жывым з гэтага фота застаўся толькі мужчына. Жонка Яўгена і тры іх дачкі — Ярына, Дар'я і Эмілія — ​​загінулі ва ўласным доме», — напісаў мэр. 

Ён апублікаваў фота сям'і і ўказаў, што на ім ззаду стаіць 21-гадовая Ярына Базілевіч, якая працавала ў офісе «Львоў — маладзёжная сталіца Еўропы 2025».

«У цэнтры Еўропы Расія знішчае ўкраінцаў цэлымі сем'ямі. Расейцы забіваюць нашых дзяцей, нашую будучыню. Я не ведаю, якімі словамі падтрымаць бацьку Яраслава. Сёння мы ўсе з вамі. Шчырыя спачуванні і светлая памяць», — падсумаваў Садовы.

Раніцай 4 верасня расейцы нанеслі ўдар па Львове — 7 чалавек, сярод іх трое дзяцей, загінулі, 47 пацярпелі.

Nashaniva.com