Экс-баец ПВК «Вагнер» жорстка забіў сваю цяжарную дзяўчыну з-за зламанай акустычнай калонкі

36-гадовы Сяргей Казлоў, які ў 2021 годзе быў асуджаны на 6 гадоў за збіццё жанчыны і яе дачкі сякерай, выйшаў на волю летам 2023 года для ўдзелу ў вайне ў складзе ПВК «Вагнер».

04.09.2024 / 13:41

Па версіі следства, 21 кастрычніка ён адпачываў са сваёй дзяўчынай, якая знаходзілася на позніх тэрмінах цяжарнасці, і яе бацькам у загарадным доме. Дзяўчына, на яго думку, зламала акустычную калонку, за што ён пачаў біць яе прыладай па галаве, пакуль тая не разламалася на часткі, піша «Ньюсач-Двач».

Далей ён стаў штурхаць дзяўчыну і скакаць на яе жываце, крычучы, што яна нявартая выношваць яго дзіцяці. Далей ён наступіў дзяўчыне на шыю. Дзяўчына памерла. На яе целе зафіксавалі 138 пашкоджанняў. 

Мужчына змешчаны ў СІЗА. Экспертыза паказала, што ён у адэкватным стане.

Nashaniva.com