Украінскія вайскоўцы сталі выкарыстоўваць новы дрон. Ён выпальвае тэрыторыю пад сабой, як сапраўдны дракон

УСУ ўпершыню паказалі працу беспілотніка, які з блізкай адлегласці раскідвае над праціўнікам запальныя боепрыпасы. 

04.09.2024 / 14:00

FPV-дрон не скідае гранаты і не ляціць у цэль з зарадам выбухоўкі, а рассыпае над пазіцыямі расійскіх вайскоўцаў тэрміт — сумесь падпаленых гранул аксіду жалеза і алюмінію. 

Паводле інфармацыі Bild, украінскія вайскоўцы яшчэ ў канцы мінулага года задумаліся пра тое, як можна выкарыстоўваць тэрмітную сумесь разам з беспілотнікамі. У выніку яны прыйшлі да высновы, што пад стандартны FPV-дрон можна змясціць каля 500 грамаў тэрмітнай сумесі. Хімічная рэакцыя запускаецца з дапамогай дыстанцыйнага кіравання толькі незадоўга да з'яўлення ў раёне мэты.

На відэа агністы дождж над расійскімі пазіцыямі доўжыцца каля 20 секунд, у выніку загараецца лесапаласа даўжынёй каля 100 метраў. Ужо праз некалькі секунд пасля прымянення тэрмітныя сумесі на зямлі можна адрозніць выбухі. Гэта прыкмета таго, што агонь распаўсюдзіўся на боепрыпасы расейцаў. 

Тэмпература гарэння тэрміта складае прыкладна 2500 градусаў — гэта азначае, што палаючая сумесь за лічаныя секунды раз'ядае нават жалеза, а мінамёты, гранаты і патроны становяцца смяротнымі для сваіх уладальнікаў. 

Nashaniva.com