Максім Рыжанкоў паляціць на Генасамблею ААН у Нью-Ёрку

Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком дэлегацыі афіцыйнага Мінска, якая возьме ўдзел у 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку. У склад дэлегацыі будзе ўваходзіць і ягоны намеснік Юрый Амбразевіч, піша «Белпол». 

04.09.2024 / 14:36

Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА

З 24 па 30 верасня ў штаб-кватэры ААН будзе праходзіць асноўная частка запланаваных мерапрыемстваў высокага ўзроўню, падчас якіх Рыжанкоў мае намер падняць шэраг пытанняў, якія цікавяць Лукашэнку. 

Паводле інфармацыі «Белпола», асноўнымі тэмамі стануць:

У выніку галоўнай мэтай Рыжанкова будзе спроба зноў «перагарнуць старонку», з упорам на «дыялог з усімі краінамі, на прынцыпах узаемнай павагі і недыскрымінацыі» (г.зн. легітымізацыя рэжыму Лукашэнкі і змякчэнне міжнародных санкцый). У рамках кулуарных сустрэч Рыжанкоў таксама спадзяецца правесці асобную сустрэчу з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам, зазначае аб'яднанне былых сілавікоў.

Таксама паведамляецца, што Рыжанкоў з 10 па 13 верасня адправіцца з рабочым візітам у Ганконг для ўдзелу ў 9-м саміце ініцыятывы «Пояс і шлях».

У задачу Рыжанкова будзе ўваходзіць правядзенне двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі КНР і дэманстрацыя «асаблівага статусу беларуска-кітайскіх адносін». 

У ходзе перамоў плануецца падняць пытанне пашырэння так званага «ваеннага супрацоўніцтва» з Кітаем.

Nashaniva.com