Выйшла грунтоўнае выданне пра род Багдановічаў
У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга «Багдановічы: гісторыя аднаго роду». Выданне змяшчае архіўныя звесткі пра пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял, піша «Будзьма».
04.09.2024 / 14:57
Праца над кнігай ішла 3 гады. Род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны. Ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне, і праз Літву, Эстонію, Польшчу сягае ажно да Казахстана. У кнізе чытач знойдзе інфармацыю пра 11 пакаленняў гісторыі роду Багдановічаў.
«Амаль 300 старонак, блізу 500 здымкаў і ілюстрацый, больш за 15 000 архіўных дакументаў у адной кнізе!», — адзначае выдавецтва на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Выданне будзе карыснае і цікавае не толькі для радні. Яно можа стаць прыкладам для іншых сем’яў, што захочуць спазнаць свае карані, гісторыю роду і малой радзімы.