У Гродне жанчына заявіла ў міліцыю на сваякоў за размяшчэнне відэа з яе сынам у тыктоку

Яны выклалі відэа з удзелам яе сына, якому ўсяго 8 месяцаў. Пры гэтым згоды на гэта яна сваякам не давала.

04.09.2024 / 15:12

Паводле яе слоў, выдаляць ролік яе родныя адмаўляліся. Зараз супрацоўнікі міліцыі разбіраюцца ў абставінах інцыдэнту, піша smartpress.by.

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных інфармуюць, што па законе распаўсюджваць чужыя асабістыя звесткі можна толькі з дазволу чалавека. Таму і публікаваць без папярэдняй згоды відэа, фота ці іншую інфармацыю знаёмых і сяброў забараняецца.

Nashaniva.com