Выканкамы атрымалі лісты ад фэйкавага КДБ

Выканкамы і некаторыя арганізацыі Мінскай вобласці атрымалі лісты з патрабаваннем размясціць на сваіх сайтах спасылкі на сайт, тэлеграм-канал і тэлеграм-бот КДБ і падаць пра гэта справаздачу на працягу сямі дзён. Ліст нібыта падпісаны старшынёй КДБ Іванам Церцелем, піша Reform.news.

04.09.2024 / 16:10

Праўладныя каналы папярэджваюць, што ліст з'яўляецца фэйкам, і просяць не пераходзіць па спасылках.

«Тут і стылістыка з афармленнем зусім міма, і рэгістрацыйны нумар няправільны, і подпіс Івана Церцеля не такі», — заяўляюць прапагандысты.

Па пазначаным у лісце адрасе сайта размешчаная загалоўная старонка, якая нагадвае стары сайт КДБ (ён дагэтуль не працуе пасля атакі «Кіберпартызан»). Усе астатнія раздзелы сайта не працуюць.

Скрыншот сайта

Першы запіс у фэйкавым тэлеграм-канале быў размешчаны 29 жніўня. Канал складаецца са звязаных з КДБ навін і перапостаў прапагандысцкіх рэсурсаў. Сёння аўтары таксама перапосцілі навіну пра тое, што канал з'яўляецца фэйкам, і размясцілі спасылку на фэйкавыя бот і сайт.

Скрыншот тэлеграм-канала

«Гэта расійскі ФСБ ці беларускі КДБ прыклаў руку» — дырэктарка Віленскага цэнтра беларускай культуры пра начны выпадак

«Здарыўся пацешны момант». Акцёр Алег Гарбуз згадаў, як яго выклікалі ў КДБ

У верасні пачнецца суд над Юліяй Краўцовай, якую затрымалі падчас рэйду КДБ на сваякоў палітвязняў 

Што цяпер адбываецца з выклікамі ў КДБ за данаты і каго адразу арыштоўваюць нават без прапановы адкупіцца

Nashaniva.com