Сябар «Руху за Свабоду» Аляксей Клюшнічэнка ўжо больш за паўгода знаходзіцца за кратамі

Пра зняволенне Аляксея Клюшнічэнкі паведаміла ў фэйсбуку кіраўніца ініцыятывы «Годна» Аліна Герашчанка, піша «Вясна».

04.09.2024 / 16:36

Аляксей Клюшнічэнка

Аляксей Клюшнічэнка быў затрыманы 22 лютага.

Паведамляецца, што яму інкрымінуюцца артыкулы 130 КК (распальванне варожасці), 361 КК (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), 367 КК (паклёп на Лукашэнку), 368 КК (абраза Лукашэнкі) і іншыя.

Утрымліваецца Аляксей у мінскім СІЗА-1.

Паліну Шарэнду-Панасюк павезлі на суд у Рэчыцу. Яе стан пагоршаў

Ціханоўская: Максім Знак заўсёды здзіўляў здольнасцю аб’ядноўваць у сабе мяккасць з нязломнасцю характару

Уласніца салона прыгажосці адмовілася запісвацца ў міліцэйскім «пакаяльным» відэа. А цяпер расказала, як гэта было

Nashaniva.com