Ракета, якая забіла сям'ю ў Львове, праляцела раніцай праз паветраную прастору Гомельскай вобласці
Па звестках украінскага маніторынгавага праекта War monitor, расійская гіпергукавая ракета «Кінжал» сёння раніцай праляцела прыкладна 100 кіламетраў над тэрыторыяй Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці, піша «Флагшток».
04.09.2024 / 16:51
У адпаведнасці са схемай (зялёная траекторыя), ракета ў 5:47 ударыла па Львове. Там у жылым доме загінула маці з трыма дочкамі, пра гэта паведаміў мэр горада Андрэй Садовы.
У выніку сённяшняй расійскай атакі на Львоў загінулі 7 чалавек (з іх трое дзяцей), параненыя 23 чалавек (у тым ліку 5 дзяцей).
Расіяне ракетным ударам забілі ў Львове маці і трох дочак
Польшча падымала ў паветра баявыя самалёты з-за расійскай атакі па Украіне
Ракетны ўдар па Львове: гараць дамы, пашкоджаныя дзве школы, выбітыя вокны