Генпракурор Швед анансаваў чарговае пасяджэнне камісіі па памілаванні

Пра гэта Швед паведаміў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання. 

04.09.2024 / 16:59

Андрэй Швед

«Шляхам дасканалага вывучэння кожнай кандыдатуры, будзем фарміраваць сваё меркаванне аб тым, ці магчыма прасіць Кіраўніка дзяржавы памілаваць тую ці іншую асобу», — сказаў Андрэй Швед.

Паводле яго, палітвязні «прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця». А прашэнняў аб памілаванні паступіла «дастаткова шмат».

Сёння стала вядома, што Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 палітвязняў. Адносна іх Швед сказаў:

«Мы таксама ўлічылі той факт, што ўсе гэтыя асобы не здзяйснялі гвалтоўнага злачынства супраць прадстаўнікоў улады. Яны былі асуджаныя ў асноўным за абразу і паклёп у інтэрнэт-прасторы».

Памілаваныя яшчэ 30 палітвязняў

Камісія Шведа толькі цяпер дазволіла вярнуцца ў футбол экс-капітану зборнай Беларусі. А ён ужо скончыў кар'еру

«Начальнікі бегалі па ўсёй зоне як апараныя». Палітвязень, які выйшаў па памілаванні, расказаў, як гэта было

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязняў, якія выйшлі па памілаванні

Пазняк прапанаваў, як вызваліць палітвязняў

Nashaniva.com